Over the course of many years, without making any great fuss about it, the authorities in New York disabled most of the control buttons that once operated pedestrian-crossing lights in the city. Computerised timers, they had decided, almost always worked better. By 2004, fewer than 750 of 3,250 such buttons remained functional. The city government did not, however, take the disabled buttons away—beckoning countless fingers to futile pressing.
Initially, the buttons survived because of the cost of removing them. But it turned out that even inoperative buttons serve a purpose. Pedestrians who press a button are less likely to cross before the green man appears, says Tal Oron-Gilad of Ben-Gurion University of the Negev, in Israel. Having studied behaviour at crossings, she notes that people more readily obey a system which purports to heed their input.
Inoperative buttons produce placebo effects of this sort because people like an impression of control over systems they are using, says Eytan Adar, an expert on human-computer interaction at the University of Michigan, Ann Arbor. Dr Adar notes that his students commonly design software with a clickable “save” button that has no role other than to reassure those users who are unaware that their keystrokes are saved automatically anyway. Think of it, he says, as a touch of benevolent deception to counter the inherent coldness of the machine world.
That is one view. But, at road crossings at least, placebo buttons may also have a darker side. Ralf Risser, head of FACTUM, a Viennese institute that studies psychological factors in traffic systems, reckons that pedestrians’ awareness of their existence, and consequent resentment at the deception, now outweighs the benefits. | Цягам многіх гадоў, не робячы вялікага шуму з гэтай нагоды, улады ў Нью-Ёрку адключылi большасць кнопак кіравання, якія калісцi дзейнічалі каб кiраваць пешаходамi на скрыжаваннях вулiц. Яны вырашылі, што камп'ютэрызаваныя таймеры амаль заўсёды працуюць лепш. Да 2004 году, менш чым 750 з 3250 такіх кнопак заставалiся ў працы. Гарадскія ўлады не сталi, аднак, дэмантаваць напрацуюцыя кнопкі – i яны дагэтуль вабяць незлічоныя пальцы да дарэмных націскаў. Першапачаткова кнопкі не чапалi з-за кошту іх дэмантавання. Але аказалася, што нават непрацуючыя кнопкі служаць сваёй мэты. Пешаходы, якія націскаюць кнопку, менш верагодна пойдуць, перш чым з'явіцца зялёны чалавечак, кажа Таль Арон-Гілад з унiверсiтэту Бэн-Гурыёна ў Негеве, Ізраіль. Вывучыўшы паводзіны на пераходах, яна адзначае, што людзі з большай гатоўнасцю падпарадкоўваюцца сістэме, якая паважае іхнi ўнёсак. Непрацуючыя кнопкі даюць эфект кшталту плацэба, таму што людзям падабаецца пачуццё ўлады над сістэмамі, якімi яны карыстаюцца, кажа Эйтан Адар, эксперт па ўзаемадзеянні чалавека з кампутарам з універсітэту штата Мічыган, горад Энн-Арбар. Доктар Адар адзначае, што яго студэнты, якiя распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне, уключаюць інтэрактыўную кнопку «захаваць», якая не мае ніякай ролі, акрамя як супакоіць тых карыстальнікаў, якія не ведаюць, што іх націскi клавіш аўтаматычна захоўваюцца ў любым выпадку. Падумайце пра гэта, ён кажа, як дотык добразычлівага падману, каб супрацьстаяць ўласцівай халоднасці свету машын. Гэта адзін погляд. Але на скрыжаваннях, па меншай меры, кнопкі плацэба могуць таксама мець адваротны бок. Ралф Рыссер, кіраўнік венскага інстытуту «Фактум», які вывучае псіхалагічныя фактары ў сістэмах дарожнага руху, лічыць, што дасведчанасць пешаходаў пра існаванне такiх кнопак, і, як следства, крыўда за падман, цяпер пераважвае ўсе выгады. |